8 Красавік 2025
Гастролі Маскоўскага сучаснага тэатра са спектаклем «Каханне і галубы» пройдуць у Бабруйску.
Лірычную, кранальную і неверагодна смешную гісторыю кахання, здрады і прабачэння гледачы ўбачаць у выкананні трох пакаленняў «зорак» расійскага тэатра і кіно: ад легендарных акцёраў, каханых з дзяцінства, да новых, яркіх узыходзячых «зорак». Акцёры не толькі сыграюць, але і праспяваюць, бо гісторыя яшчэ і музычная, - распавялі ў тэатры.
У спектаклі заняты Міхаіл Жыгалаў, Раіса Разанава, Вольга Пракоф'ева, Анатоль Жураўлёў, Наталля Грамушкіна, Анастасія Чулкова, Васіль Акінін.
Узроставы рэйтынг 12+.
Працягласць спектакля 2 гадзіны. Пачатак - 18:00.
