Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў №1 імя Я.К.Цікоцкага г.Бабруйска» запрашае 31 мая з 10.00 да 12.00 на Дзень адкрытых дзвярэй.

У праграме мерапрыемства запланаваны экскурсія па школе, знаёмства з музычнымі інструментамі, індывідуальныя кансультацыі. Усім жадаючым будуць дадзены рэкамендацыі для падрыхтоўкі да ўступных іспытаў.

Зацікаўленых чакаюць па адрасе: г. Бабруйск, вул. К.Маркса 63/47, корпус №1.

 

Поделиться