Канцэртная праграма «Дыскатэка СССР» з удзелам Сяргея Васюты і групы «Салодкі сон», Міхаіла Мурамава, групы «Унесенные Ветром» і Святланы Лазаравай пройдзе 27 лютага ў Палацы мастацтваў Бабруйска.

«Дыскатэка СССР» - гэта сапраўднае вяртанне ў музычныя дзесяцігоддзі, якія многія памятаюць і любяць. Лепшыя хіты 80-х, 90-х і пачатку 2000-х у выкананні самых яркіх і харызматычных расійскіх зорак эстрады!

Вы пачуеце вядомыя кампазіцыі, якія вернуць вас у юнацтва і нагадаюць пра лепшыя моманты той незабыўнай эпохі. Музыка выканаўцаў зноў будзе аб'ядноўваць пакаленні, выклікаючы шчырыя ўсмешкі і станоўчыя эмоцыі.

Цана квіткоў: 65 - 95 рублёў.

bobrlife.by

Поделиться