У механіка-тэхналагічным каледжы Бабруйска прайшоў дыялог з моладдзю. Тэмай абмеркавання стала грамадска-палітычная сітуацыя ў Беларусі. Перад навучэнцамі і працуючай моладдзю з лекцыяй выступіў кіраўнік Магілёўскага рэгіянальнага аддзялення Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, лектар РДГА «Беларускае таварыства «Веды» Алег Каропаў

Сохранить самое важное. В механико-технологическом колледже Бобруйска прошел диалог с молодежью

У ходзе лекцыі ўзнімаліся пытанні галоўнай падзеі наступнага года - выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Як падкрэсліў Алег Леанідавіч, галоўная мэта сустрэчы - дапамагчы маладым людзям разабрацца ў інфармацыйным полі і прыняць правільныя рашэнні:

- Шмат хто з прысутных тут упершыню ў жыцці змогуць выканаць свой канстытуцыйны абавязак і прыняць удзел у выбарах, якія адбудуцца ў даволі няпростых знешнепалітычных умовах. На моладзь абвальваецца такая колькасць інфармацыі, што часам вельмі складана высветліць, дзе праўда, а дзе хлусня. Мы ствараем праграмы, праводзім сустрэчы, хочам даведацца, што хвалюе маладое пакаленне.

З дапамогай фактаў і прыкладаў лектар выканаў яшчэ адну задачу - даступнай мовай данесці моладзі аб працэсах у краіне і за мяжой, дасягненнях, якія адбыліся ў розных сферах жыцця суверэннай беларускай дзяржавы.

- Было цікава даведацца пра новыя факты з гісторыі развіцця краіны, сучасныя напрамкі палітыкі і планы на бліжэйшую пяцігодку. Такія сустрэчы даюць магчымасць паразмаўляць з кампетэнтнымі і вопытнымі людзьмі, задаць пытанні і атрымаць аргументаваныя адказы. Ад мерапрыемства засталіся станоўчыя ўражанні, – падзяліўся меркаваннем навучэнец Бабруйскага дзяржаўнага механіка-тэхналагічнага каледжа Станіслаў Міхалап.

 

Аляксандр Купчык, намеснік старшыні Маладзёжнага парламента пры Бабруйскім гарадскім Савеце дэпутатаў, у гэтым годзе ўпершыню прагаласуе на выбарах, і сустрэча дала адказы на многія пытанні:

- Для мяне гэта вельмі важная падзея. Лічу, што яна важна для ўсёй краіны. Лекцыя патлумачыла мне шмат чаго, я даведаўся больш інфармацыі пра выбары. Размова прайшла прадуктыўна.

 

 

Па матэрыялах БЖ

Поделиться