Гурт АУРА выступіць у Бабруйску. Святочны канцэрт з удзелам Юліі Быкавай і Яўгена Алейніка адбудзецца на знешняй пляцоўцы хакейнага клуба «Бабруйск» 28 чэрвеня.

Пачатак - 18.40. Музычная феерыя працягнецца да 21.40.

Бабруйск, нагадаем, рыхтуецца маштабна адсвяткаваць Дзень вызвалення горада і 638-ю гадавіну.

Святкаванні будуць праходзіць 27-29 чэрвеня. Асноўным днём стане субота, 28 чэрвеня. Галоўная лакацыя - знешняя пляцоўка хакейнага клуба "Бабруйск".

bobrlife.by

Поделиться