З афіцыйным візітам Бабруйск наведвае Цві Міркін, часовы павераны ў справах дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь. На сустрэчы госць паразмаўляў з кіраўніцтвам нашага горада аб прамысловым патэнцыяле і сяброўскіх сувязях, якія аб'ядноўваюць карані культурнай і гістарычнай спадчыны.

Памятаць, каб не паўтарылася

Цырымонія па ўшанаванні памяці ахвяр Халакоста прайшла ў Бабруйску. У гады Другой сусветнай вайны 6 мільёнаў яўрэяў сталі ахвярамі фашызму. У памяць аб іх запалілі сімвалічныя свечкі і прачыталі малітву.

У цырымоніі прынялі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, гарадской улады, яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын.

/Будзе дапоўнена/

bobrlife.by

Поделиться