Паважаныя жыхары горада!
Напярэдадні Нараджэння Хрыстовага і надыходу Новага 2025 года ў горадзе будзе праведзены перадкалядны і пераднавагодні кірмаш з 14 снежня 2024 г. па 19 студзеня 2025 г. на плошчы Леніна (каля галоўнай ёлкі) з 11.00 да 21.00.
Пакупнікам будзе прапанаваны шырокі асартымент харчовых і нехарчовых тавараў.
У аб'ектах грамадскага харчавання будзе ажыццяўляцца рэалізацыя прадукцыі грамадскага харчавання (бульба фры, дранікі, шашлык, плоў, мяса і гародніна на грылі, бліны з рознымі начынкамі, хот-догі, шаурма, булачныя і кандытарскія вырабы, сасіска ў цесце, чабурэкі, чай, кава, безалкагольныя напоі, глінтвейн), гандаль дзіцячымі цацкамі і навагоднімі сувенірамі.
Жыхарам і гасцям горада будуць прапанаваны стравы на адкрытым агні, прыгатаваныя непасрэдна перад пакупнікамі.
Дадаткова будзе арганізавана работа ёлачных кірмашоў з 10.00 да 19.00 на наступных пляцоўках горада:
з 17 па 31 снежня 2024 г.:
вул. Сацыялістычная (каля ўвахода гандлёвага унітарнага прадпрыемства «Бабруйскі рынак»);
вул. Мінская, каля дома 22;
вул. Інтэрнацыянальная, каля дома 22;
вул. 50 год УЛКСМ, каля дома 33-3 (пляцоўка Маладзёжнага парка);
вул. Мінская, каля дома 54,
вул. Коўзана, каля дома 47;
пр-т Будаўнікоў, 58,
з 21 па 31 снежня 2024 г.:
вул. Генерала Батава, каля дома 16.
Запрашаем жыхароў і гасцей горада Бабруйска за пакупкамі!