Фарміраванне гонару і павагі да сваёй Радзімы пачынаецца з дзяцінства. Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь - асаблівае свята. У гэты дзень мы ўшаноўваем тых, хто стаіць на абароне Рэспублікі Беларусь, хто ахоўвае наша мірнае жыццё і наш заўтрашні дзень.

Напярэдадні 23 лютага ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Спецыяльны дзіцячы сад №9 г. Бабруйска» прыйшлі госці - ваеннаслужачыя 83-га асобнага інжынерна-аэрадромнага ордэна Чырвонай Зоркі палка, якія прынялі ўдзел у тэматычным свяце. Ваенныя паказалі элементы страявой падрыхтоўкі, расказалі аб сваёй службе, паказалі экіпіроўку.

На свяце выхаванцы прадэманстравалі гасцям спрыт, уменне дзейнічаць у дружнай камандзе, выконваць «баявыя» задачы. Папы будучых абаронцаў Радзімы таксама прынялі ўдзел у вясёлых эстафетах і конкурсах.

Такія святы выклікаюць у рабят пачуццё гонару, жаданне быць доблеснымі, смелымі і з гонарам абараняць нашу родную Беларусь!

bobrlife.by

Поделиться