30 Снежань 2024
Елачныя кірмашы працягваюць работу ў Бабруйску. Купіць навагодняе дрэва можна ў розных мікрараёнах горада.
Сацыялістычнай, каля ўвахода на Бабруйскі рынак;
Мінскай, каля дамоў №№22 і 54;
Батава, 16;
Коўзана, 47;
Інтэрнацыянальнай, 22.
Ёлачны базар будзе арганізаваны на вуліцы 50-годдзя УЛКСМ (на пляцоўцы каля Маладзёжнага парка) і на праспекце Будаўнікоў, 58.

Асартымент ёлачных кірмашоў - традыцыйныя елкі і сосны. Некаторыя прадаўцы прапануюць піхту. Кошт жывога дрэва залежыць ад яго вышыні.
Нагадваем: ёлачныя кірмашы працуюць да 31 снежня ўключна з 10.00 да 19.00. Прадаўцы ўдакладняюць: калі ў пазначаны час базар не працуе, значыць, гандляр паехаў за наступнай партыяй тавару.

Па матэрыялах БЖ