Плошча Перамогі - знакавае месца Бабруйска, прысвечанае памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны. Мемарыяльны комплекс быў адкрыты ў 1967 годзе і стаў адным з першых памятных аб'ектаў у рэгіёне. Манумент увекавечвае подзвіг воінаў 1-га Беларускага фронту, якія ўдзельнічалі ў вызваленні горада. Менавіта тут пахаваны легендарны камандзір-танкіст Барыс Бахараў.




Работы плануюць завяршыць да 1 мая. Цяпер спецыялісты праводзяць дэмантаж абліцоўкі пастамента помніка. Наступны этап - замена на новенькі мармур. Яркай рыскай стане падсвятленне манумента. Зайграе новымі фарбамі і дарожнае пакрыццё. Яго абновяць у межах вуліц Камсамольскай і Маскоўскай.
Плошчу ўпрыгожыць новая плітка з дабаўленнем нацыянальнага беларускага арнаменту. Работы па ўкладцы таксама плануюць завяршыць да 1 мая. Падрадчыкам работ выступае КУП «ДЭП г. Бабруйска».
- У планах - у 2025-м абнавіць і прылягаючы да плошчы сквер. Там заменяць лавачкі, урны, ліхтарнае асвятленне і тратуарнае пакрыццё пешаходных дарожак. Апошняе таксама будзе радаваць жыхароў і гасцей горада нацыянальнай сімволікай, - падзялілася Вольга Герасімовіч, начальнік аддзела знешняга добраўпарадкавання ДА «Бабруйскжылкамгас».




Мы пацікавіліся ў бабруйчан, як яны ставяцца да маштабнай рэканструкцыі.

Таццяна Парашчанка:
- Вядома, важна захоўваць гістарычную памяць, гэта наша жыццё і нашых продкаў. І калі ўсё гэта шануецца, паляпшаецца - гэта на карысць усім нам.



Анастасія Лемяшэўская:
- Добра, што наводзяць прыгажосць. Упэўнена, што абноўленая плошча Перамогі будзе радаваць жыхароў і гасцей Бабруйска. Вядома ж, самае галоўнае - шанаваць герояў, не забываць тых, хто аддаў жыцці за мірнае неба.


Алеся Карасёва:
- Гэта выдатна, таму што і старэйшае пакаленне, і моладзь будуць больш цікавіцца нашымі продкамі, іх подзвігам. Ды і для горада гэта толькі ў плюс - прыгажосць і ўтульнасць.

Аляксей Шчэрбіч:
- Даволі часта шпацырую па плошчы Перамогі, вельмі рады, што яе зменяць. Выдатна, што рэканструкцыю прымеркавалі да 80-годдзя Перамогі - гэта даніна памяці героям, якія ваявалі за мір на нашай зямлі.

Ксенія Ліснеўская:
- Я вельмі рада, што праводзіцца рэканструкцыя да такой значнай даты - 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Важна памятаць, асабліва моладзі, пра тыя страшныя падзеі, каб такога больш ніколі не паўтарылася.

Напярэдадні значнай даты, 80-годдзя Вялікай Перамогі, у Беларусі актыўна вядуцца работы па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны. У Год добраўпарадкавання асаблівая ўвага надаецца аб'ектам, якія ўяўляюць каштоўнасць для нашай краіны і нашага народа: помнікам, мемарыяльным комплексам, манументам. Гэта дапаможа не толькі ўвекавечыць подзвіг, захаваць гістарычную памяць, але і выхаваць у моладзі любоў да Радзімы і павагу да продкаў.
Па матэрыялах БЖ