Па традыцыі ў Бабруйскую гарадскую дзіцячую бальніцу перад навагоднімі святамі прыйшлі павіншаваць дзетак старшыня гарвыканкама Ігар Кісель, старшыня Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў Ірына Рынейская, галоўны ўрач Бабруйскай цэнтральнай бальніцы Аксана Крупеніч

Дзед Мароз і Снягурка разам з гасцямі заходзілі ў кожную палату з салодкімі падарункамі. Хлапчукам і дзяўчынкам жадалі ўсяго самага добрага і светлага, але галоўнае - моцнага здароўя: «Хутчэй папраўляйцеся, каб сустрэць Новы год дома»Малышы ў касцюмах казачных герояў расказвалі навагоднія вершы і праспявалі «В лесу родилась елочка», выклікаючы ў дарослых шчырыя ўсмешкі. Каб пераканацца, што да іх прыйшоў сапраўдны зімовы чараўнік, і каб усе загаданыя жаданні выконваліся, Ігар Мікалаевіч дазволіў некаторым рабятам злёгку пацягаць за белую бараду Дзеда Мароза.

Крепкого вам здоровья! Поздравления с Новым годом получили ребята в Бобруйской городской детской больнице

Атрымаўшы прысмакі, дзеткі тут жа распакоўвалі скрынкі і спрабавалі цукеркі (хоць да абеду і засталося зусім крыху, але хто ж утрымаецца і будзе чакаць). Старэйшыя рабяты абяцалі гасцям добра вучыцца і не хварэць.

- У нас святочная атмасфера ў горадзе, мы працягваем у рамках акцыі «Нашы дзеці» наведваць установы і віншаваць дзяцей, - сказаў Ігар Кісель. - Прыемна, што дзеці з нецярпеннем чакаюць навагодняе свята. Сёння Дзед Мароз і Снягурка ўручылі ім прысмакі і падарылі добры настрой. Самае галоўнае, каб дзеці хутчэй папраўляліся і сустрэлі Новы год з сям'ёй.

Па матэрыялах БЖ

Поделиться