Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Леанід Котаў адзначыў 93-годдзе. Павіншаваць віноўніка ўрачыстасці з Днём нараджэння і навагоднімі святамі прыйшло кіраўніцтва горада: старшыня Бабруйскага гарвыканкама Ігар Кісель і старшыня Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў Ірына Рынейская.

Долгих лет жизни! Ветеран Великой Отечественной войны Леонид Котов отметил 93-летие

Госці пажадалі Леаніду Аляксандравічу здароўя і даўгалецця, выказалі словы падзякі. Яны адзначылі, што яго жыццё з'яўляецца прыкладам стойкасці і мужнасці. Леанід Котаў нарадзіўся ў 1932 годзе ў Кранштаце, дзе і застала яго Вялікая Айчынная вайна. На яго долю выпалі суровыя выпрабаванні ваеннага галоднага дзяцінства. Прызнаецца, ежа нават снілася. Але цяжкія рэаліі толькі загартавалі яго характар. Пасля вайны працаваў вадзіцелем. А ў 1964 годзе пераехаў ў Бабруйск разам з сям'ёй. На працягу 66 гадоў і ў будні, і ў святы побач з ветэранам вайны яго верная спадарожніца - жонка Ксенія Іванаўна. У міры і згодзе яны выхавалі чацвярых дзяцей. Сёння іх галоўнай радасцю і любоўю з'яўляюцца ўнукі.

Людміла Любімцава. Фота Аляксандра Анташкевіча.

Па матэрыялах БЖ

Поделиться