У ЗАТ «Легпрамразвіццё» прайшла сустрэча, прысвечаная электаральнай кампаніі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні Бабруйскага гарвыканкама Вольга Махначова і начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Вераніка Вільчык.
Галоўнай тэмай абмеркавання сталі будучыя выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 26 студзеня 2025 года Госці расказалі аб абумоўленасці выбару даты правядзення галасавання. У пачатку года ў людзей дастаткова часу, каб прыняць удзел у выбарах і актыўна ўключыцца ў выбарчы працэс, вывучыўшы праграмы кандыдатаў. Акрамя таго, у пачатку 2025 года будуць падведзены вынікі пяцігодкі і намечаны планы на будучае. Таму выбраны Кіраўнік дзяржавы зможа актыўна ўключыцца ва ўсе гэтыя працэсы.


Вольга Махначова і Вераніка Вільчык нагадалі працоўнаму калектыву аб патрабаваннях да кандыдатаў у Прэзідэнты і асноўных стадыях выбарчай кампаніі. Дарэчы, зараз у Беларусі праходзіць збор подпісаў для вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты. Пяці зарэгістраваным ініцыятыўным групам кандыдатаў да 6 снежня ўключна неабходна сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў. Наступным этапам стане перадвыбарная агітацыя. Госці падкрэслілі, што вынікі выбараў будуць мець непасрэдны ўплыў на будучыню краіны, і заклікалі актыўна ўдзельнічаць у галасаванні.



Людміла Любімцава
Фота Аляксея Слабко
Па матэрыялах БЖ