Ён праходзіў у рамках рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі «Марафон адзінства».   

Удзельнікі прайшлі 10 лакацый па прынцыпе «ад станцыі да станцыі» - «Наша гісторыя», «Факты на стол», «Мой горад», «Мы ганарымся», «Нашы дасягненні», «Любіць сваё», «Родныя словы», «Песняры», «Смачна есці», «Бульба-дэнс». Пасля праходжання кожнай часткi маршруту ў ацэначны бланк уносіўся вынік у выглядзе балаў. Каб перамагчы ў квэсце, удзельнікі павінны былi выканаць усе заданні за найменшы час з найбольшай колькасцю балаў.

Нагадаем, у Бабруйску ўдзельнічала рэкордная колькасць каманд.

bobrlife.by

Поделиться