У гонар Дня хіміка ў Бабруйску рыхтуецца святочная праграма.

23 мая ў зале Палаца мастацтваў вечарам адбудзецца канцэрт з цырымоніяй узнагароджання найлепшых работнікаў галіны нашага горада. Пачынаючы з 12 гадзін у Маладзёжным парку і каля Палаца мастацтваў будуць працаваць атракцыёны і гандлёвыя рады.

У 20.00 бабруйчанам падораць святочны канцэрт з удзелам заслужанага артыста Беларусі Руслана Аляхно, кавер-гурта "Харызма". Любімыя песні і дыскатэка пад адкрытым небам – гэта цудоўны настрой.

Завершыцца мерапрыемства святочным салютам у 23.00.

bobrlife.by

Поделиться