У горад на Бярэзіне з'ехаліся каля 200 юных геніяў з усёй рэспублікі. Кропкай прыцягнення стаў Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Эстафета, вялікае і малое падарожжы, робарэйс, рух па лініі - толькі малая частка катэгорый, у якіх лепшыя розумы дэманструюць свае веды.
– Усе зразумелі, што робаты нас усё больш і больш акружаюць і, адназначна, прафесій стане больш. Кажуць, робаты нас заменяць, але іх жа нехта павінен будзе рабіць, абслугоўваць і вынаходзіць, таму яны проста будуць нам дапамагаць рабіць нейкія рэчы - і ўсё. Іх стане больш, таму і нам работы стане больш, - распавёў Аляксей Голік, галоўны суддзя спаборніцтваў, прадстаўнік аргкамітэта Кубка па адукацыйнай робататэхніцы.
- Узнікла невялікая праблема з тым, што ў нас падчас матчу адвалілася адна гайка, таму я ўсё перакруціў і пасадзіў на фіксатар разьбы, - дзеліцца Мацей Ёрш, удзельнік з Мінска. Хлопец прывёз у Бабруйск робатызаваную машыну для пінг-понгу.
Найлепшыя прадставяць свае рэгіёны ў сталіцы. Удзел у спаборніцтвах такога ўзроўню - магчымасць не толькі прадэманстраваць свае веды, але і атрымаць неацэнны вопыт і зарад матывацыі.



Па матэрыялах БЖ