У Бабруйску запусцілі сацыяльна-экалагічны праект «Крышачкі ад сэрца». Як паведамілі ў Бабруйскай епархіі, арганізатарамі праекта сталі Бабруйская епархія і гарадская экалагічная супольнасць ЭкаБабры пры падтрымцы Бабруйскай гарадской і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і прадпрыемства па нарыхтоўцы другаснай сыравіны ТАА «Скартэкс».
Для збору падыходзяць крышачкі з маркіроўкай 2, 4, 5 (ад напояў, малочнай прадукцыі, бытавой хіміі і г.д.).
Пункты збору ў Бабруйску:
Елісавецінскі храм (вул. Чырвонаармейская, 65);
Іверскі храм (Слабадскі с/с, д. 1);
Ільінскі храм (вул. Сікорскага, 38);
Храм Святога духа (вул. Клубная, 27);
Храм прападобнай Еўфрасінні Полацкай (вул. Чангарская, 79Б);
ДУА «Гімназія №3 г. Бабруйска імя мітрапаліта Філарэта» (вул.Сацыялістычная, 119);
УА «Бабруйскі дзяржаўны індустрыяльна-будаўнічы каледж» (вул. Гагарына, 42).
Спіс пунктаў збору будзе папаўняцца, расказалі ў епархіі. Вітаецца арганізацыя новых пунктаў збору. Жадаючыя арганізаваць пункты збору могуць звярнуцца да Юліі Прылішч, кіраўніка ЭкаЦэнтра «Божая Кароўка» пры Елісавецінскім храме, грамадскаму эколагу @bobr_inspekciya_prioos па тэлефоне: +375445527054.