Пасяджэнне каардынацыйнага савета грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый Бабруйска адбылося 13 снежня. На парадак дня былі вынесены некалькі пытанняў: вынікі работы за 2024 год, удзел у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і дабрачынных мерапрыемствах, прымеркаваных да Новага года і Раства Хрыстова, а таксама абранне старшыні каардынацыйнага савета грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый Бабруйска.

Традыцыйна канец года - час падводзіць вынікі праведзенай работы і абазначаць планы на будучыню. Начальнік аддзела ідэалагічнай пработы і па справах моладзі Вераніка Вільчык адзначыла, што ў 2024-м усе спрацавалі добра, асабліва адзначыўшы актыўны ўдзел у адзіным дні галасавання. Яна пажадала не здаваць пазіцыі і заклікала ўзяць актыўны ўдзел у электаральнай кампаніі. Вераніка Аляксееўна нагадала, што ў горадзе ўжо створана 99 выбарчых участкаў, а да 26 снежня будуць утвораны ўчастковыя камісіі.

Намеснік старшыні гарвыканкама Уладзімір Кніга абазначыў важнасць удзелу членаў грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый у навагодніх акцыях і мерапрыемствах, такіх як «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы». Бо ўвага, клопат і падтрымка ў светлыя святы патрэбны як дзецям, так і дарослым, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Вынікам сустрэчы стала абранне старшыні каардынацыйнага савета грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый Бабруйска, за кандыдатуру якога прагаласавалі аднагалосна. Ім стаў лідэр Бабруйскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Валянцін Глекаў. Яго ахарактарызавалі як прынцыповага, сумленнага, адказнага чалавека, які заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу. Было адзначана, што шматгадовы досвед работы Валянціна Уладзіміравіча ў сферы грамадскага жыцця, уменне аб'ядноўваць людзей будуць карыснымі і неабходнымі ў дзейнасці каардынацыйнага савета. У сваю чаргу абраны старшыня падзякаваў за падтрымку і паабяцаў апраўдаць давер калег.

 

Людміла Любімцава.

Фота Аляксандра Анташкевіча.

Па матэрыялах  «БЖ»

Поделиться