У СШ №34 прайшоў гарадскі этап конкурсу сярод маладых спецыялістаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Бабруйска «Лепшы малады спецыяліст 2024 года»У ім прынялі ўдзел 16 чалавек.

Удзельнікам трэба было не толькі расказаць пра сябе, але і прадэманстраваць прамоўніцкае мастацтва, абараніць выбар прафесіі, прадставіць хобі.

ПЕРАМОЖЦЫ Ў НАМІНАЦЫЯХ

«Лепшы малады спецыяліст 2024 года сярод маладых спецыялістаў устаноў адукацыі»:

  • Ганна Аўферонак , настаўнік фізікі і інфарматыкі гімназіі №3 імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева).

«Лепшы малады спецыяліст 2024 года сярод маладых спецыялістаў устаноў аховы здароўя»:

  • Яна Сідарава , урач – анестэзіёлаг-рэаніматолаг Бабруйскага радзільнага дома;

  • Ульяна Барысевіч , урач-педыятр педыятрычнага ўчастковага аддзялення №1 філіяла «Бабруйская гарадская дзіцячая паліклініка №1.

«Лепшы малады спецыяліст 2024 года сярод маладых спецыялістаў устаноў культуры»:

  • Анастасія Мякішава, настаўнік па класе балалайкі ДШМ №2 імя У.У. Алоўнікава.

«Лепшы малады спецыяліст 2024 года сярод маладых спецыялістаў прамысловых прадпрыемстваў»:

  • Аліна Дзяшчэня, інжынер-праекціроўшчык ААТ «Белшына»

«Лепшы малады спецыяліст 2024 года сярод маладых спецыялістаў будаўнічых арганізацый, энергетыкі, транспарту і сувязі»:

  • Дар'я Шахава, тэхнік-тэхнолаг ААТ «Бабруйскі завод буйнапанэльнага домабудавання.

«Лепшы малады спецыяліст 2024 года сярод маладых спецыялістаў сферы ЖКГ»:

  • Лізавета Бублей, інжынер садова-паркавай гаспадаркі Бабруйскага ўнітарнага камунальнага даччынага дарожна-эксплуатацыйнага прадпрыемства.

 

Па матэрыялах БЖ

Поделиться