5 Снежань 2024
З 16 снежня на тэлеканале «Бабруйск 360» на працягу некалькіх тыдняў гасцямі студыі будуць кіраўнікі арганізацый, бізнесмены, прадстаўнікі грамадскасці, якія актыўна ўдзельнічаюць у дабрачыннасці.
Адзін з важных атрыбутаў дабрачыннага марафону - незвычайная навагодняя ёлка. На ёй будуць размешчаны навагоднія цацкі, у якіх «схаваліся» жаданні дзяцей, якія маюць патрэбу ў падтрымцы. Рабяты ўжо пішуць свае мары і спадзяюцца на цуд.
Прыняць удзел у марафоне можа кожны. Для гэтага неабходна арганізаваць уласную акцыю для дзяцей або пералічыць сродкі на разліковы рахунак у беларускіх рублях.
№BY19АКBB30151443475317100000,
ЦБУ № 703 ОАО «ААБ «Беларусбанк»
БИК АКВВВY2Х
УНН 700184358,
прызначэнне плацяжу – дабрачыннасць.
Па матэрыялах БЖ