З 1 мая па 1 кастрычніка 2025 года ў Бабруйску праводзіцца рэспубліканская міжведамасная праграма «Клопат». Як і шмат гадоў запар яе галоўнай мэтай з'яўляецца арганізацыя летняй занятасці і вольнага часу падлеткаў, недапушчэнне ўчынення імі адміністрацыйных правапарушэнняў і злачынстваў, гібелі і траўматызму дзяцей. Увесь комплекс мерапрыемстваў, накіраваны на прафілактыку ўчынення падлеткамі супрацьпраўных дзеянняў, рэалізуюць супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх і камісіі па справах непаўналетніх у цесным узаемадзеянні з многімі іншымі зацікаўленымі структурамі і службамі.
У мэтах арганізацыі занятасці непаўналетніх і ўключэння іх у арганізаваныя формы вольнага часу ў летні перыяд часу прадугледжана работа лагераў з дзённым рэжымам знаходжання, лагераў працы і адпачынку, профільных ваенна-патрыятычных і абаронна-спартыўных лагераў. На гарады ў летні перыяд будуць працаваць гурткі і спартыўныя секцыі, гульнявыя пляцоўкі.
У мэтах папярэджання злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў інспекцыяй па справах непаўналетніх будуць прадоўжаны рэйдавыя мерапрыемствы па адпрацоўцы месцаў збору і адпачынку непаўналетніх. За паводзінамі і ладам жыцця дзяцей, якія дапусцілі правапарушэнні, будзе ўзмоцнены кантроль.
Паважаныя бацькі! Не саслабляйце кантроль за паводзінамі, захапленнямі і сувязямі дзяцей у летні перыяд, своечасова паклапаціцеся аб іх летняй занятасці. Напярэдадні летніх канікулаў нагадайце свайму дзіцяці простыя правілы бяспекі і паводзін: на вадзе, на дарозе, на чыгунцы, а таксама правілы пажарнай бяспекі.
Бацькі, Вы самыя блізкія і значныя для дзіцяці людзі. Часам для таго, каб прадухіліць трагедыю, дастаткова няшмат - быць уважлівымі да свайго дзіцяці. Толькі ад вашага штодзённага кантролю за іх паводзінамі, асабліва на вуліцы, залежыць, ці стануць канікулы выдатнай парой адпачынку і забавак ці ператворацца ў праблемы і непрыемнасці. Памятайце, што жыццё Вашых дзяцей залежыць толькі ад Вас саміх!
Інспекцыя па справах непаўналетніх УУС Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта