14 Студзень 2025
У Бабруйску пройдзе штогадовы турнір на Кубак старшыні гарвыканкама сярод падраздзяленняў пажарных-выратавальнікаў. Турнір адбудзецца з 29 студзеня па 1 лютага ў 21-ы раз і будзе прымеркаваны да прафесійнага свята - Дня ратавальніка. Удзел у ім прымуць каманды з Беларусі і Расіі. Ім трэба будзе змагацца за перамогу ў некалькіх відах спаборніцтваў: валейболе, міні-футболе і пажарным спорце.

У 2024-м удзел у турніры прынялі 14 каманд.
Нашы ратавальнікі сталі лепшымі адразу ў некалькіх відах.

У спаборніцтвах па валейболе: I месца - «Бабруйск-1».
У заліку па міні-футболе: I месца - «Бабруйск-1», II месца - «Бабруйск-2».
Па агульнай суме балаў: I - «Бабруйск-1», III - «Бабруйск-2».
Лепшым спарцменам турніру прызналі Паўла Шарснева («Бабруйск-2»).