У Бабруйску адкрыўся першы ў вобласці дыскаўнтэр Mark Formelle. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта Вольга Махначова, начальнік упраўлення гандлю і паслуг гарвыканкама Алена Семянчук, кіраўнік Mark Formelle Андрэй Кулыгін.


Новы гандлёвы аб'ект размясціўся на вул. 50-годдзя УЛКСМ, 8, і займае плошчу 383 квадратныя метры.

Гэта першы дыскаўнтэр брэнда ў Магілёўскай вобласці, які дазволіць мясцовым жыхарам набыць стыльнае і якаснае адзенне па прывабных цэнах. Магазін ужо пачаў работу.

- Па даручэнні Кіраўніка дзяржавы Бабруйск уключаны ў пералік гарадоў паскоранага развіцця (з насельніцтвам больш за 80 тысяч чалавек), і адкрыццё новай вытворчасці пацвярджае якасны рост горада. Ад імя Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта дзякую кампаніі Mark Formellе за якаснае і аператыўнае выкананне задачы, – адзначыла Вольга Махначова.

Новае абсталяванне, поўны сацыяльны пакет, дастойны заробак. У планах - адкрыццё швейнай вытворчасці са стварэннем 150 новых працоўных месцаў.
Mark Formelle - адзін з вядучых вытворцаў адзення ў Беларусі, які выпускае больш за 31 мільён вырабаў у год. Брэнд славіцца якасцю, укараненнем інавацыйных рашэнняў, выкарыстаннем перадавых тэхналогій у вытворчасці, што робіць прадукцыю айчыннага вытворцы запатрабаванай і папулярнай, і ўвесь час радуе пакупнікоў абнаўленнямі калекцый.
- Адкрыццё дыскаўнтэра стала вялікім крокам для брэнда, бо ён працягвае пашыраць пазіцыі і віды прадукцыі на спажывецкім рынку. Упэўнена, што жыхары і госці горада па заслугах ацэняць тавары ў новым магазіне, - лічыць Алена Семянчук.
Магазін выкананы ў актуальным канцэпце і з'яўляецца поўнафарматным: тут прадстаўлены ўвесь асартыментны рад прадукцыі брэнда. У дыскаўнтэры можна знайсці паўсядзённае адзенне, спартыўныя і хатнія рэчы, ніжнюю бялізну, тэрмабялізну, панчошна-шкарпэтачныя вырабы і аксэсуары.

- Гандлёвы аб'ект імкнецца даць максімальны выбар за мінімальны кошт. Падобны дыскаўнтэр стаў пятым у рэспубліцы. Мы гатовы прапанаваць не толькі шырокі асартымент, але і ўважлівае абслугоўванне ўсіх пакупнікоў, - падсумаваў Андрэй Кулыгін.

















Па матэрыялах БЖ