1 Красавік 2025
У Бабруйску 5 красавіка пройдзе гарадскі суботнік. Суботнік – гэта выдатная магчымасць зрабіць наш Бабруйск чыстым, прыгожым і зручным для нас саміх жа. Запрашаюцца працоўныя калектывы арганізацый і прадпрыемстваў, а таксама ўсе неабыякавыя жыхары.
У Год добраўпарадкавання вельмі важна кожнаму ўнесці свой уклад у добраўпарадкаванне, навесці парадак на дваровай тэрыторыі, працоўным месцы.
Рэспубліканскі суботнік, нагадаем, прызначаны на 12 красавіка.
У 2024-м у красавіцкім суботніку прынялі ўдзел 2,35 мільёна чалавек. Сумеснымі намаганнямі ўдалося сабраць рэкордныя 15,8 мільёна рублёў, што на 13,1% больш, чым у 2023-м.