У сучасных умовах кожны працоўны калектыў з'яўляецца суб'ектам эканамічнай палітыкі дзяржавы, менавіта ад яго патэнцыялу ў значнай ступені залежыць эфектыўнасць работы арганізацыі. Таму сёння вельмі важныя правільнае фарміраванне ўнутрыкалектыўных адносін, стварэнне спрыяльнага мікраклімату, выхаванне адказнасці і дысцыпліны ў кожнага работніка. Асаблівае месца ў рашэнні гэтых задач займае ідэалагічная работа.
Менавіта дадзенай тэме і быў прысвечаны семінар «Ідэалагічная работа на прадпрыемстве на сучасным этапе». Арганізатары мерапрыемства – Магілёўская абласная структура РДГА «Беларускае таварыства «Веды» і Бабруйскі гарвыканкам. У рабоце семінара прынялі ўдзел намеснік старшыні Бабруйскага гарвыканкама Уладзімір Кніга і першы намеснік старшыні праўлення абласной арганізацыйнай структуры РДГА «Беларускае таварыства «Веды» Раіса Шугалеева. Перад ідэалагічным актывам горада выступіў кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Фёдар Пякарскі.


Фёдар Пякарскі адзначыў, што сучасныя і актуальныя падыходы да работы - гэта важныя складальнікі работы ідэалагічнай вертыкалі ў калектыве. Адзначым, што ў Беларусі праходзіць электаральная кампанія. Таму на семінары акцэнт быў зроблены на актуальным пытанні - інфармацыйным складальніку ў працоўным калектыве напярэдадні і ў перыяд маючых адбыцца выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


- Менавіта цяпер у сувязі з геапалітычнымі падзеямі ідэалагічная работа актуальная як ніколі. Яна дае магчымасць не толькі кансалідаваць грамадства, выпрацаваць стратэгічную лінію дзяржавы, але і аб'яднаць працоўных у калектывах у рамках канкрэтных каманд, якія могуць паспяхова вырашаць пастаўленыя задачы. «Нам важна разумець, як трансліраваць інфармацыю, супрацьстаяць дэструктыўнаму інфармацыйна-псіхалагічнаму ўздзеянню», - адзначыў Фёдар Віктаравіч.
Па выніках семінара вызначаны напрамкі дзейнасці па ідэалагічнай рабоце ў працоўных калектывах, па патрыятычнаму выхаванню грамадзян. Закранулі і іншыя працоўныя пытанні.
Людміла Любімцава
Фота Аляксея Слабко
Па матэрыялах БЖ