Набліжаецца 80-я гадавіна Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Страшныя дні адбіліся ў культурным кодзе кожнага беларуса. У кожным горадзе і вёсачцы ёсць святыя месцы, якія мы будзем берагчы і шанаваць.

Там сверху на нас кто-то смотрит родными глазами… В Бобруйске продолжается благоустройство памятников и мемориалов

Чытаючы і даведваючыся падрабязнасці крымінальных спраў аб генацыдзе беларускага народа наварочваюцца слёзы. Нам адваявалі гэту зямлю, мірнае неба і свабоду. Мы ў сваю чаргу павінны даказваць, што ўсё было не дарма. Бо «Там зверху на нас хтосьці глядзіць роднымі вачамі… ».

У 80-ю гадавіну Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Бабруйску актыўна праводзяцца работы па абнаўленні помнікаў і мемарыялаў. Мемарыял баявой славы ў гонар танкістаў-дняпроўцаў (вул. Гарэліка, мікрараён «Кісялевічы») ужо абнавіў падсветку, усе работы па рэканструкцыі на фінішнай прамой. Маштабы работы па добраўпарадкаванні плошчы Перамогі ўражваюць.

У канцы чэрвеня 1944 года ў вёсцы Яловікі, на трасе Бабруйск - Мінск, ішлі кровапралітныя баі - нашы войскі атрымалі заданне вызваліць горад. Праз некаторы час тут узвялі мемарыял, увекавечыўшы імёны чырвонаармейцаў, якія засталіся пад Бабруйскам навечна. Цяпер гэта вуліца Мінская - Яловікі ўвайшлі ў гарадскую рысу. І вось ужо паўстагоддзя ля падножжа манумента гарыць Вечны агонь…

Юркоў, Чумакоў, Шэшолка, Салата, Люлько... 118 іх усяго - прозвішчаў на чорным граніце. Радавых, сяржантаў, капітанаў 356-й стралковай дывізіі 65-й арміі, якія загінулі за Бабруйск. Ідэя ўсталяваць у іх гонар помнік належыць ветэранскай арганізацыі «Бабруйскшыны» (цяпер ААТ «Белшына»). Гэта была народная будоўля… І сёння піянеры і працоўныя, камунальныя службы і патрыёты падтрымліваюць Вечны агонь памяці, добраўпарадкоўваюць і пераўтвараюць.

Война нас гнула и косила.
Пришел конец и ей самой.
Четыре года мать без сына...
Бери шинель, пошли домой.

(словы Б. Акуджавы, музыка В. Лявашова з кінафільма «Ад зары да зары», 1975 г.)

bobrlife.by

Поделиться