Сустрэча са спартыўнай супольнасцю ў рамках Адзінага дня інфармавання адбылася ў «Бабруйск-Арэне» 15 студзеня. Спікерамі інфармацыйна-прапагандысцкай групы выступілі начальнік упраўлення спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Новікаў, начальнік аддзела спорту і турызму Бабруйскага гарвыканкама Аляксей Варанкоў.

Сергей Новиков: «Воля белорусского народа – единственная легитимная сила, которая может и должна выбирать судьбу государства»

Толькі на першы погляд здаецца, што Алімпійскія гульні - гэта два тыдні спаборніцтваў і россып медалёў. Насамрэч гэта вялікая работа спартсменаў, трэнераў, медыкаў, кіраўнікоў. І праводзіцца яна не толькі ў рэспубліканскіх цэнтрах алімпійскай падрыхтоўкі, але і ў дзіцячых школах, у кожным горадзе. З гэтага і пачалася гутарка з працоўнымі калектывамі спартыўнай галіны горада.

- У Магілёўскай вобласці ў сферы спорту працуюць больш за 4 тысячы чалавек: ад абслугоўваючага персаналу да спартсменаў, - падзяліўся статыстыкай Сяргей Новікаў. - Лічу, што спартыўныя поспехі і дасягненні залежаць ад кожнага ў гэтай сістэме. Бо ў якіх умовах спартсмен трэніруецца, з якім настаўнікам, ад гэтага і залежаць яго наступныя дасягненні.

У ходзе дыялога з прысутнымі былі адзначаны спартыўныя дасягненні горада, перспектывы развіцця інфраструктуры для новых спартыўных вышынь. На чарзе ў Бабруйску - ФАК і вяслярная база.

Асноўнай тэмай сустрэчы стала электаральная кампанія.

- Воля беларускага народа - адзіная легітымная сіла, якая можа і павінна выбіраць лёс дзяржавы. І яна не мае патрэбы ні ў якіх знешніх ацэнках. Гэта пазіцыя моцнага і здаровага грамадства. Гэта наша з вамі пазіцыя. І мы яе абаронім 26 студзеня. А яшчэ нам, беларускаму народу, трэба даць зваротную сувязь дзяржаве. А калі хочаце, то і адзнаку дзяржаўнаму апарату. Так, бягучыя сацыялагічныя даследаванні адназначна гавораць аб падтрымцы пераважнай большасцю цяперашняга курсу. Вынікі сацапытанняў пацвярджаюць поўны давер да Кіраўніка дзяржавы, дзяржаўных органаў і адлюстроўваюць вынікі пяці гадоў работы дзяржаўнай улады, - адзначыў Сяргей Новікаў.

Анастасія Кастрыца, фота аўтара

Па матэрыялах БЖ

Поделиться