21 лістапада ў працоўных калектывах прайшоў Адзіны дзень інфармавання, галоўнай тэмай якога сталі выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Ірына Рынейская правяла інфармацыйную сустрэчу ў Бабруйскім цэнтры стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі, а таксама выступіла перад працоўнымі ў ААТ «ТАіМ».
Ірына Мікалаеўна агучыла тэзісы і этапы галоўнай палітычнай падзеі краіны і патлумачыла выбар усталяванай даты - 26 студзеня:
- Дата адпавядае тэрмінам, вызначаным Канстытуцыяй і Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь. Прэзідэнцкія выбары папярэднічаюць заканчэнню папярэдняй і пачатак наступнай пяцігодкі. Падводзіць вынікі і вызначаць далейшы стратэгічны курс развіцця краіны, асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі, лагічна, павінен выбраны Кіраўнік дзяржавы.
Старшыня гарсавета таксама акцэнтавала ўвагу на тым, што сёння праходзіць этап вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты:
- У Беларусі вылучэнне кандыдатаў у Прэзідэнты адбываецца адным спосабам - шляхам збору подпісаў грамадзян. Ужо з 22 па 31 снежня пройдзе рэгістрацыя кандыдатаў у Прэзідэнты, і мы будзем ведаць імёны тых, хто сабраў неабходную колькасць подпісаў і атрымаў статус кандыдата ў Прэзідэнты.
Дыялог быў не толькі пра палітыку і этапы электаральнай кампаніі, але і пра будучыню краіны - пра дзяцей. Ірына Мікалаеўна заклікала прысутных надаць больш увагі зносінам з моладдзю, падрастаючым пакаленнем:
- Ціск «звонку» адрасаваны розным катэгорыям насельніцтва краін постсавецкай прасторы. Праз рух чайлдфры, квадробінг і аднаполыя шлюбы спрабуюць дацягнуцца да нашай будучыні - да моладзі. Я хачу, каб вы сёння задумаліся аб згубнасці гэтага ўплыву.
Яшчэ адным пунктам размовы стаў погляд праз прызму дзесяцігоддзяў развіцця суверэннай Беларусі. Ірына Мікалаеўна і прысутныя ўспомнілі нягоды перабудоўнага часу і зрабілі высновы аб тым, што за трыццаць гадоў бабруйчане не баяцца рабіць уклады ў банк; забяспечана стабільнае жыццё, аплата працы і харчовая бяспека.
Сустрэча на прадпрыемствах завяршылася абмеркаваннямі добраўпарадкавання горада на Беразіне. Работнікі ТАіМа дзякавалі за абнаўленне тратуараў: «Прыгожая плітка зараз нават на Кірава, прыемна».
Па матэрыялах БЖ