Сустрэча старшыні Бабруйскага гарвыканкама Ігара Кісяля з маладымі спецыялістамі ўстаноў культуры Бабруйска адбылася 27 лютага. На мерапрыемстве таксама прысутнічаў Вадзім Шчэрбіч - начальнік аддзела культуры гарвыканкама.

Мерапрыемства сімвалічна прайшло ў Бабруйскім мастацкім музеі. Ігар Кісель пацікавіўся, як рабят прынялі ў калектыве, якія жыллёвыя ўмовы, ці ўсяго хапае для камфортнай работы. У сваю чаргу маладыя прафесіяналы актыўна абменьваліся меркаваннямі, прапанавалі ідэі і выказвалі пажаданні.

Напрыканцы сустрэчы Ігар Кісель заклікаў маладых спецыялістаў звяртацца па дапамогу, а таксама не баяцца дзяліцца ідэямі на карысць любімага горада. Кожны голас павінен быць пачуты.

Марына Аўсянікава, хормайстар ДУК «Палац мастацтваў г. Бабруйска»:

- Сённяшняя сустрэча са старшынёй Бабруйскага гарвыканкама дала адказы на многія пытанні, якія нас цікавяць. І мы бясконца рады, што для маладых спецыялістаў нашага горада ствараюцца найлепшыя ўмовы для работы, творчасці і жыцця.

Мілана Франц, кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь - народнага ансамбля танца «Юнацтва»:

- Хачу падзякаваць Ігару Мікалаевічу за новыя касцюмы, якія нам пашылі, усё проста ў захапленні. У сваю чаргу мы будзем старацца радаваць гледачоў новымі нумарамі. Цяпер ідзе падрыхтоўка да справаздачнага канцэрту, які пройдзе 7 чэрвеня. Запрашаем усіх жадаючых. А яшчэ вялікія планы на 2026-ы - рыхтуемся да абароны звання.

Юлія Вернер, фота Аляксандра Анташкевіча, bobrlife.by

Поделиться