Лета - гарачая пара добраўпарадкавання, бо менавіта цяпер няўзброеным вокам бачна работа камунальных службаў. Кожны жыхар горада на Бярэзіне, шпацыруючы, прыкмячае дагледжанасць гарадскіх кветнікаў і газонаў.
Старшыня Бабруйскага гарвыканкама Максім Гурын 28 мая правёў маніторынг горада на прадмет «зялёнага» добраўпарадкавання.



Кветкавая карціна Бабруйска: астры, бягоніі, аксаміткі, віёлы, сальвіі, цынерарыі, вербена - і гэта не поўны спіс Усяго за сезон будзе высаджана больш за 700 тысяч раслін.
Першы пункт маніторынгу - клумбы на плошчы ім. В.І. Леніна. Кветачніцы КУП «ДЭП г. Бабруйска» пад кіраўніцтвам брыгадзіра клапатліва ўпрыгожваюць кветнік бягоніямі. Акультурваюцца таксама кусты ядлоўца.


Яшчэ кіраўнік горада азнаёміўся і з галоўным спартыўным аб'ектам Бабруйска. Умяшчальнасць «Бабруйск-Арэны» - больш за 7000 гледачоў, спарткомплекс можа прымаць матчы міжнароднага ўзроўню. Акрамя таго, гэта месца масавага прыцягнення бабруйчан і гасцей горада. На 22882, 9 кв. м размешчана ўсё, што неабходна для здаровага ладу жыцця і падтрыманні спартыўнай формы.
Акцэнт на сёння - добраўпарадкаванне і прыгажосць прылеглай тэрыторыі.






Яшчэ адзін пункт - клумбы ўздоўж галоўнай магістралі - вуліцы Мінскай.
- Наступілі спрыяльныя ўмовы надвор'я, што дало магчымасць нашым камунальным службам паскорыць тэмпы азелянення горада. Адзначу, што пасадачным матэрыялам мы забяспечаны.
Для мяне важна, каб людзі атрымлівалі эстэтычнае задавальненне. Турысты, госці горада таксама павінны везці дадому прыемныя ўражанні ад Бабруйска. Працягваем актыўную работу па азеляненні, перакананы, што ўсё атрымаецца, - адзначыў Максім Мікалаевіч.
Кіраўнік Бабруйска таксама наведаў участак азелянення КУП «ДЭП г. Бабруйска». Падчас візіту Максім Гурын паразмаўляў з работнікамі ўчастка, якія падзяліліся тэхналогіямі вырошчвання і азнаёмілі з асартыментам кветак, якія вырошчваюцца.
- Мы ўважліва прыслухоўваемся да зваротаў гараджан і бачым, што зараз тэмпы высадкі нізкія. Неабходна аператыўна прыкласці ўсе намаганні, каб вуліцы і праспекты горада да канца тыдня зацвілі, - падкрэсліў старшыня Бабруйскага гарвыканкама.



Фота Аляксея Слабко
Па матэрыялах БЖ