Прэзідэнт Беларусі 21 лютага падпісаў указ нумар 74 «Аб узмацненні ролі старшынь выканаўчых камітэтаў базавага ўзроўню ў развіцці рэгіёнаў». Органы мясцовага кіравання маюць ключавую ролю ў забеспячэнні высокай якасці жыцця. Непасрэднае ўзаемадзеянне з людзьмі дазваляе раённым і гарадскім (гарадоў абласнога падпарадкавання) выканкамам глыбока ведаць патрэбнасці насельніцтва, своечасова рэагаваць на праблемы і вырашаць увесь комплекс задач па развіццю падведамных тэрыторый.
Указам вызначаны новыя інструменты для павышэння дабрабыту рэгіёнаў і дабрабыту грамадзян праз узмацненне статусу мясцовых выканкамаў і іх старшынь, больш эфектыўнае мясцовае ўпраўленне. У прыватнасці, пашыраны фінансавыя магчымасці выканкамаў базавага ўзроўню для развіцця тэрыторый і задавальнення патрэбнасцей грамадзян. У мэтах выканання мерапрыемстваў у рамках Года добраўпарадкавання прадастаўлены правы актыўна далучаць грамадзян і арганізацыі ў агульную справу па навядзенні парадку ў краіне.
- Дысцыпліна, своечасовае рэагаванне і пошук шляхоў вырашэння задач на карысць жыхароў горада Бабруйска заўсёды былі ў прыярытэце работы гарвыканкама. Разам з пашырэннем паўнамоцтваў мясцовых органаў улады прыходзіць і дадатковая адказнасць, да якой мы гатовыя. І сёння нямала зроблена ў агульнай камандзе з працоўнымі калектывамі. Кожны жыхар, які прыклаў руку да добраўпарадкавання ўласнага пад'езда, дваровай тэрыторыі – патрыёт. Правядзенне суботнікаў - яшчэ адна непарушная традыцыя, якая спрыяе згуртаванню гараджан. Плячо да пляча, кожны робіць свой унёсак у добраўпарадкаванне роднага кутка Беларусі. У нас шмат планаў па ператварэнні горада на Бярэзіне. З прыняццем важнага дакумента будзе ўзмоцнена работа на месцах, а гэта сведчыць не толькі аб аптымізацыі шляхоў вырашэння задач па эканамічнаму і сацыяльнаму развіццю, але і аб скарачэнні часу чакання з пераходам да актыўнага дзеяння.
Стратэгічныя сацыяльна-эканамічныя задачы, якія стаяць перад краінай, і тыя глабальныя выклікі, якія даводзіцца пераадольваць, патрабуюць павышэння якасці кіраўніцкай дзейнасці на ўсіх узроўнях. Таму ўказ істотна пашырае кадравыя паўнамоцтвы мясцовых выканкамаў і іх старшынь у адносінах да дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, якія дзейнічаюць на адпаведнай тэрыторыі. Найважнейшай перадумовай паспяховага развіцця зараз з'яўляецца строгая выканальніцкая дысцыпліна. Таму старшыні рай-, гарвыканкамаў атрымалі права нараўне з выданнем распараджэнняў выносіць пісьмовыя патрабаванні (прадпісанні) аб устараненні парушэнняў заканадаўства і аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці работнікаў. Патрабаванні (прадпісанні) могуць быць адрасаваны кіраўнікам ніжэйстаячых выканкамаў і іншых размешчаных на адпаведнай тэрыторыі арганізацый. Невыкананне такіх патрабаванняў (прадпісанняў) прывядзе да адміністрацыйнай адказнасці.
Пры гэтым на старшынь выканкамаў базавага ўзроўню ўскладаецца персанальная адказнасць за распараджэнні, рашэнні аб кадравых узгадненнях, іншыя рашэнні (даручэнні) і пісьмовыя патрабаванні (прадпісанні), якія выносяцца. Усе гэтыя меры дадуць магчымасць умацаваць уплыў мясцовых органаў улады на сітуацыю ў рэгіёне, павысіць эфектыўнасць работы выканаўчых камітэтаў і іх старшынь, раскрыць рэзервы для якаснага росту ўзроўню жыцця ў краіне. Указ уступае ў сілу з 1 сакавіка 2025 года.
Па матэрыялам БЖ