У аўтамеханічным каледжы прайшло мерапрыемства «Тваё імя, жанчына, мы славім!». Арганізатарамі сустрэчы выступілі УА «БДАК» і Ленінская раённая арганізацыя Бабруйска Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў.

Символ мужества и стойкости. В автомеханическом колледже прошло мероприятие «Твое имя, женщина, мы славим!»

На мерапрыемстве прысутнічалі запрошаныя госці: начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Бабруйскага гарвыканкама, старшыня Бабруйскай гарадской арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Вераніка Вільчык, Ганаровы грамадзянін Бабруйска, камерцыйны дырэктар ТАА «Алмаз-люкс» Наталля Цімашэнка, старшыня Ленінскай раённай арганізацыі ветэранаў Ніна Касцян, сакратар Бабруйскай гарадской ветэранскай арганізацыі Святлана Бабко, малодшы навуковы супрацоўнік Бабруйскага краязнаўчага музея Анастасія Хмялёва.

Ва ўсе часы жанчына была і застаецца сімвалам прыгажосці і пяшчоты, дабра і жыццёвай мудрасці, душэўнай шчодрасці і дзіўнага цярпення. Яна стварае ўтульнасць і захоўвае дамашні ачаг, гадуе і выхоўвае дзяцей, шчодра дорыць сваё цяпло, натхняе на новыя дасягненні ў імя дабрабыту сям'і і роднай зямлі. У час мерапрыемства шмат гаварылі пра подзвіг жанчын у час Вялікай Айчыннай вайны, удзельніц падпольнага і партызанскага руху, якія ўнеслі вялікі ўклад у Вялікую Перамогу. Многія жанчыны змагаліся нараўне з мужчынамі, а тыя, хто застаўся ў тыле, вялі гаспадарку і гадавалі дзяцей. Важна захаваць гэту памяць і перадаць яе будучым пакаленьням.

Было адзначана, што сёння ў нашым горадзе пражываюць 22 ветэраны, з якіх 15 - жанчыны. Усе яны не павінны застацца без увагі ў рамках рэспубліканскай акцыі «Мы вас віншуем, баявыя сяброўкі!».

- У нас прыгожая, свабодная краіна, дзе вельмі шмат увагі надаецца жанчыне. Сёння яна ўзначальвае не толькі нейкія прадпрыемствы, арганізацыі, а займае вышэйшыя кіруючыя пасады. Напрыклад, Наталля Качанава з'яўляецца Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Нашы жанчыны - лідэры ў многіх сферах. Яны годныя маці, якія выхоўваюць дзяцей. Нашы жанчыны вольныя ў выбары любой прафесіі. Таму нам гэта трэба з вамі берагчы і памнажаць, - адзначыла Ніна Касцян.

Людміла Любімцава, фота Аляксея Слабко, bobrlife.by

Поделиться