У гэтую пятніцу ААТ «Белшына» арганізуе ў Бабруйску грандыёзнае святкаванне Дня хіміка

У 20:00 на адкрытай пляцоўцы каля гарадскога Палаца мастацтваў (вул. Ульянаўская, 35/31.) для ўсіх жадаючых адбудзецца святочны канцэрт з удзелам заслужанага артыста Беларусі Руслана Аляхно і кавер-групы «Харызма».

Пасля канцэртнай праграмы, пачынаючы з 21 гадзіны, гасцей чакае дыскатэка пад адкрытым небам з вядомымі бабруйскімі дыджэямі. Завершыцца вечар маляўнічым салютам а 23:00.

Уваход вольны.

bobrlife.by

Поделиться