Для жыхароў Бабруйска, якія аддаюць перавагу жывой ёлцы штучнай у Новы год, арганізаваны ёлачныя кірмашы, паведаміла начальнік упраўлення гандлю і паслуг гарвыканкама Алена Семянчук.

Работа ёлачных кірмашоў арганізавана на наступных пляцоўках горада з 17 па 31 снежня 2024 г.:

  • вул. Сацыялістычная (каля ўвахода гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Бабруйскі рынак»);

  • вул. Мінская, каля дома 22;

  • вул. Інтэрнацыянальная, каля дома 22;

  • вул. 50-годдзя УЛКСМ, каля дома 33-3 (пляцоўка Маладзёжнага парка);

  • вул. Мінская, каля дома 54;

  • вул. Коўзана, каля дома 47;

  • пр-т Будаўнікоў, 58;

з 21 па 31 снежня 2024 г.:

  • вул. Генерала Батава, каля дома 16.

Час работы ёлачных кірмашоў - з 10.00 да 19.00.

Акрамя таго, па 19 студзеня на плошчы Леніна (каля галоўнай ёлкі) з 11.00 да 21.00 пакупнікам таксама будзе прапанаваны шырокі асартымент харчовых і нехарчовых тавараў.

Цікавая інфармацыя!

Нацыянальнае кадастравае агенцтва апублікавала на публічнай кадастравай карце Рэспублікі Беларусь традыцыйны пласт «Ёлачныя кірмашы»на якім кожны зможа знайсці бліжэйшую гандлёвую пляцоўку і набыць жаданую ёлку, сасну, дрэвы ў кадках, а таксама навагоднія букеты.

Інфармацыя пласта для размяшчэння на карце прадастаўлена лесагаспадарчымі аб'яднаннямі краіны.

Для кожнай гандлёвай пляцоўкі на карце даступны звесткі аб месцазнаходжанні, дакладным адрасе, а, у асобных выпадках, дадатковым апісанні месца размяшчэння ёлачнага кірмашу (напрыклад, у раёне прыпынку грамадскага транспарта, насупраць крамы кветак і г.д.).

Інфармацыя аб ёлачных кірмашах будзе дапаўняцца.

Па матэрыялах БЖ

Поделиться