29 January 2025
Асаблівая ўвага ў 2025 годзе ўдзелена мемарыялам і месцам воінскіх пахаванняў напярэдадні 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.


Гэтыя тэрыторыі будуць прыведзены ў парадак, а работы стануць значным укладам у захаванне гістарычнай памяці.
Мемарыял баявой славы ў гонар танкістаў-дняпроўцаў (вул. Гарэліка, мікрараён «Кісялевічы») ужо абнавіў падсветку, усе работы па рэканструкцыі на фінішнай прамой.


Работы па добраўпарадкаванні пачаліся і на плошчы Перамогі. Работнікі КУП «ДЭП г.Бабруйска» ўжо дэмантуюць плітачнае пакрыццё помніка-танка на магіле Б. Бахарава.
Фота Аляксандра Анташкевіча і Віктара Шэйкіна