Пасяджэнне Бабруйскага гарвыканкама адбылося 6 чэрвеня. На парадку дня было 46 пытанняў. Асноўная тэма - разгляд рэалізацыі ў нашым горадзе Указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 сакавіка 2021 года нумар 116 і ад 7 лютага 2006 года нумар 87 па рабоце з пустымі дамамі і скарачэнню тэрмінаў незавершанага будаўніцтва індывідуальных жылых дамоў і дач. У пасяджэнні брала ўдзел намеснік старшыні Бабруйскага міжраённага камітэта дзяржаўнага кантролю Іна Левітан.

Работа па скарачэнні колькасці пустуючых дамоў у Бабруйску праводзіцца на пастаяннай аснове. У адміністрацыях Першамайскага і Ленінскага раёнаў створаны камісіі па абследаванні стану жылых дамоў. За студзень-май 2025-га было выяўлена 34 дамы, якія маюць прыкметы пустых. Яны ўнесены ў дзяржаўны інфармацыйны рэсурс "Адзіны рэестр пустых дамоў" Усяго ў цяперашні час на тэрыторыі Бабруйска ў гэты рэестр уключана 156 дамоў. Уласнікам тлумачаць прававыя наступствы, калі дом і зямельны ўчастак не будуць прыведзены ў парадак.
Начальнік аддзела землеўпарадкавання гарвыканкама Вячаслаў Сысой праінфармаваў, што ўласнікі 68 дамоў падалі апавяшчэнні аб намеры выкарыстоўваць будынкі для пражывання. У гэтым выпадку на працягу года гаспадары павінны прывесці дом і зямельны ўчастак у належны стан. Пустуючыя жылыя дамы, прызнаныя судом безгаспадарнымі, прадаюцца з аўкцыёну або падлягаюць зносу.

Пытанне па рэалізацыі Указаў нумар 116 і 87 застаецца на кантролі. «Сёння мы павінны думаць аб перспектыве заўтрашняга дня. Работа павінна выйсці на новы прагрэсіўны ўзровень», - паставіў задачу старшыня гарвыканкама Максім Гурын.

Фота Аляксандра Анташкевіча, bobrlife.by