Максім Гурын нарадзіўся 23 лютага 1975 года ў гарадскім пасёлку Глуск, Магілёўскай вобласці. У 1997 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, кантроль і аналіз гаспадарчай дзейнасці», у 2012 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне». 

У 1997-1998 гадах праходзіў тэрміновую службу ва Унутраных войсках Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь. 

Свой працоўны шлях пачаў у 1999 годзе бухгалтарам у калгасе «Зара» Глускага раёна. З кастрычніка 1999 па сакавік 2019 г. працаваў у сістэме падатковых органаў: прайшоў шлях ад дзяржаўнага падатковага інспектара, начальніка аддзела, намесніка начальніка інспекцыі да кіраўніка інспекцыі. З 2007 года начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Глускім раёне. З 2010 года - начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Кастрычніцкім раёне г. Магілёва.

У 2018 годзе абраны дэпутатам у Магілёўскі гарадскі Савет дэпутатаў 28 склікання. У 2019 годзе абраны старшынёй Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў 28 склікання.

У 2023 годзе абраны старшынёй Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь».

Цяпер - старшыня Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў 29 склікання.

Прыхільнік здаровага і актыўнага ладу жыцця. Жанаты. Выхоўвае дваіх сыноў.

Па матэрыялах БЖ

Поделиться