У Бабруйскім дзяржаўным механіка-тэхналагічным каледжы ў рамках інфармацыйна-асветніцкага праекта «Прэзідэнцкая Рэспубліка: голас моладзі» адбылася знакавая сустрэча з працоўным калектывам і навучэнцамі. 

Спікерамі выступілі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аксана Прыходзька , вядучы спецыяліст Першамайскай раённай арганізацыі Бабруйска РГА «Белая Русь» Вераніка Кляцова і старшыня пярвiчнай арганізацыі РГА «Белая Русь» Людміла Еўдакімава. Дакладчыкi данеслі інфармацыю аб значных зменах і дасягненнях, якія адбыліся ў розных сферах жыцця суверэннай беларускай дзяржавы. У працэсе дыялогу былі прадстаўлены асноўныя факты складанага шляху станаўлення нашай краіны і яе дзяржаўнасці.

Асноўная мэта праекта - данесці да моладзі інфармацыю аб важнейшых дасягненнях Беларусі за 30 гадоў суверэннага развіцця, натхніць маладых людзей на актыўны ўдзел у жыцці краіны і павысіць іх грамадзянскую адказнасць.

Па матэрыялах БЖ

Поделиться