Пра самае дарагое для кожнай сям'і гаварылі з бацькоўскай грамадскасцю ў школе №35 у рамках абласной акцыі «Сям'я для дзіцяці». Сустрэча праходзіла ў фармаце круглага стала.
Намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Бабруйскага гарвыканкама Галіна Барадзіна, выступаючы ў якасці мадэратара сустрэчы, падкрэсліла, што сёння востра стаіць пытанне прафілактыкі злачынстваў да дасягнення ўзросту прыцягнення да крымінальнай адказнасці.
У гутарцы з бацькамі былі ўзняты важныя тэмы, напрыклад, гаварылі аб булінгу, узаемаадносінах паміж вучнямі, бацькамі, педагогамі, аб выкананні правілаў унутранага распарадку. Дзяцей важна навучыць гаварыць «не» ў некаторых сітуацыях, важна з павагай ставіцца да навакольных, выкладчыкаў і нават сяброў. Кампетэнтныя каментарыі па сітуацыях бацькі маглі атрымаць ад педагога-псіхолага ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Першамайскага раёна г. Бабруйска» Анастасіі Самчык.
Начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх УУС Бабруйскага гарвыканкама Дзмітрый Цырынскі адзначыў важнасць сумеснай работы з падлеткамі, якія патрабуюць асаблівай увагі як з боку работнікаў устаноў адукацыі, так і з боку супрацоўнікаў УУС.
Па матэрыялах БЖ