На аператыўнай нарадзе ў Бабруйскім гарвыканкаме 17 чэрвеня разгледзелі надзённыя пытанні за тыдзень. Адно з асноўных - арганізацыя гандлю, рознічны тавараабарот, маніторынгі гандлёвых сетак. Начальнік упраўлення гандлю і паслуг гарвыканкама Алена Семянчук падрабязна расказала аб складальніках у штодзённай рабоце і паказчыках курыруемай сферы.


Абмяркоўваючы праблематыку, старшыня гарвыканкама Максім Гурын даручыў маніторынгавым групам звярнуць увагу і прыняць дзейсныя меры па выкананні правілаў гандлю і бяспекі прадукцыі, прывесці да эстэтычнага знешняга выгляду гандлёвыя аб'екты і прылеглыя тэрыторыі.


На нарадзе Максім Гурын зрабіў акцэнт на кантролі за санітарным і тэхнічным станам прыпыначных пунктаў, культуры размяшчэння вонкавых рэкламных матэрыялаў, аднаўленні добраўпарадкавання зямель агульнага карыстання пасля правядзення работ з раскопкамі.
«Задача для ўсіх адна - павінен быць жалезны парадак ва ўсім, - падкрэсліў старшыня гарвыканкама. - Мы гэта робім для жыхароў, якія павінны бачыць камфорт і ўтульнасць у горадзе. У пытаннях гарадскога значэння іншых назіральнікаў не можа быць: усе ўдзельнічаюць у развіцці і добраўпарадкаванні на прынцыпах узаемаразумення».

Асобная тэма для размовы - падрыхтоўка да Дня горада і Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Для стварэння святочнай атмасферы Бабруйск трэба дастойна ўпрыгожыць да маючых адбыцца мерапрыемстваў.

Маргарыта Бушуева, фота Аляксандра Анташкевіча, bobrlife.by