18 красавіка 2025 года ў Бабруйску пройдзе шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 85-годдзю з дня ўтварэння 83-га асобнага інжынерна-аэрадромнага ордэна Чырвонай Зоркі палка. Падрабязнасці аб гэтым нам расказаў падпалкоўнік Аляксандр Ільенка, намеснік камандзіра палка па ідэалагічнай рабоце.

Бабруйчан і гасцей горада запрашаюць адзначыць гэтую памятную дату разам. Свята абяцае быць па-сапраўднаму відовішчным.
Да юбілею падрыхтавана святочная праграма. Месца сустрэчы - аэрадром «Бабруйск».

Што запланавана:
З 11:00 да 12:30 – работа выставы ваенных факультэтаў.
11:00-11:30 - урачысты мітынг. Плануецца ўзнагароджанне вайскоўцаў.
11:30-12:00 - дэманстрацыйныя палёты авіяцыі: хуткасць, манеўранасць і моц сучасных паветраных суднаў.
З 11:40 - скачкі з парашутам у выкананні зборнай Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.
Уваход вольны.
Каардынаты: 53.109667, 29.227030.
Полк запрашае ўсіх, каму блізка ваенная тэма, авіяцыя і гісторыя. Арганізатары ўпэўнены, што свята спадабаецца і дарослым, і дзецям.