У Бабруйскім дзяржаўным гандлёва-эканамічным каледжы праведзены конкурс прафесійнага майстэрства ў фармаце «ProfSkills Belarus» па кампетэнцыях «Рэстаранны сэрвіс» і «Кандытарскае мастацтва». У конкурсе прымалі ўдзел навучэнцы 1,2,3 курсаў.



У адпаведнасці з модулямі кампетэнцыі «Рэстаранны сэрвіс» канкурсанты выконвалі замену абруса, складалі 10 відаў сурвэтак, сервіравалі стол на 2 персоны, паказвалі навыкі абслугоўвання гасцей і падачы віна.



Ацэньваліся тэхніка работы, выкананне правіл сервіроўкі, арыгінальнасць складзеных сурвэтак, санітарна-гігіенічныя патрабаванні, час. Заданні навучэнцаў ацэньвалі эксперты, у склад якіх увайшлі прадстаўнікі арганізацый - УП «Санаторый ім.У.І.Леніна», ААТ «Белшына» санаторый «Шыннік».



Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца - Юліяна Селіванава.
2 месца - Кацярына Мароз.
3 месца - Дзмітрый Камар.
У адпаведнасці з модулямі кампетэнцыі «Кандытарскае мастацтва» канкурсанты выконвалі прыгатаванне заварнога пірожнага «Пары - Брэст» а таксама выраблялі фігурку з масцікі «Лісяня». Работу навучэнцаў ацэньвалі эксперты, у склад якіх увайшлі прадстаўнікі арганізацыі - ТАА «ТевьеМайстар».



Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца - Ілля Сабела.
2 месца - Ганна Забаўская.
3 месца - Ганна Максімава.
Віншуем пераможцаў!


Па матэрыялах БЖ