19 Снежань 2024
З 16 снежня на тэлеканале «Бабруйск 360» на працягу некалькіх тыдняў гасцямі студыі становяцца кіраўнікі арганізацый, бізнесмены, прадстаўнікі грамадскасці, якія актыўна ўдзельнічаюць у дабрачыннасці.
Адзін з важных атрыбутаў дабрачыннага марафону - незвычайная навагодняя ёлка. На ёй размешчаны навагоднія цацкі, у якіх «схаваліся» жаданні дзяцей, якія маюць патрэбу ў падтрымцы. Рабяты ўжо пішуць свае мары і спадзяюцца на цуд.
Першым госцем стаў старшыня Бабруйскага гарвыканкама Ігар Кісель.

Прыняць удзел у марафоне можа кожны, арганізаваўшы ўласную акцыю для дзяцей або пералічыўшы сродкі на разліковы рахунак у беларускіх рублях.
Па матэрыялах БЖ