Пад Бабруйскам на аўтамабільнай дарозе Р43 завяршаюцца работы па рэканструкцыі моста цераз Бярэзіну, паведамілі ў РУП «Белдарцэнтр».
Спецыялісты прадпрыемства ажыццяўляюць тэхнічны нагляд у рамках рэалізацыі буйнога інфраструктурнага праекта.
Мост узведзены ў 1929-1931 гадах, пасля Вялікай Айчыннай вайны адноўлены, бо аказаліся разбураны тры цэнтральныя пралёты, частка руславай апоры. У адпаведнасці з праектнай дакументацыяй на яго месцы прадугледжана пачарговае ўзвядзенне двух новых мастоў даўжынёй па 252 м кожны з раздзяленнем транспартных патокаў па напрамках руху і разборам існуючага збудавання.
«Работы на аб'екце вядуцца з лістапада 2021 года і знаходзяцца ў завяршальнай стадыі. Рух транспарту адкрыты ў абодвух напрамках», - расказалі ў РУП «Белдарцэнтр», дадаўшы, што забяспечаны камфортныя і бяспечныя транспартныя зносіны.
Мост знаходзіцца на км 230,961 аўтамабільнай дарогі Р43 мяжа Расійскай Федэрацыі (Звянчатка) - Крычаў - Бабруйск - Івацэвічы (да аўтамабільнай дарогі Р2/Е85). Праект рэалізуецца па дзяржаўнай праграме «Дарогі Беларусі» на 2021-2025 гады.
Заказчыкам будаўніцтва выступае РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр».
Па матэрыялах БЕЛТА