Гарадскі парк культуры і адпачынку рыхтуецца прымаць наведвальнікаў пасля халадоў. У гэтым годзе афіцыйнае адкрыццё адбудзецца 26 красавіка. Забаўляльная праграма абяцае шмат радасці, смеху і весялосці як для дзяцей, так і для іх бацькоў.

Праграма адкрыцця вясенне-летняга сезона

26 красавіка

11.00-21.00 - работа атракцыёнаў;

12.00-14.00 - канцэртная праграма «Фестываль вясновых песень» (галоўная сцэна);

14.00-14.30 - забаўляльная праграма «Парк цудаў» (малая сцэна);

14.30-15.30 - канцэртная праграма «У коле сяброў» (малая сцэна);

19.00 - шоу-праграма «Танчы, парк!», дыскатэка «Кветка».

bobrlife.by

Поделиться