Яшчэ летам увагу гараджан прыцягнулі работы, якія пачаліся ў раёне Бабруйскай цэнтральнай бальніцы.

Па ўстаноўленым плане ў напрамку Мінскай шашы павінен з'явіцца ўчастак дарогі, працягласцю каля 1700 метраў. Палатно будзе з бетону, таксама прадугледжаны 4 палосы руху.

Эдуард Мяснік, дырэктар КУДП «Упраўленне капітальным будаўніцтвам г. Бабруйска»: 

- Плануем 2 палосы ў адзін бок і 2 у іншы. Пешаходныя сувязі, веладарожкі - уся інфраструктура спраектавана адразу. Як для аўтамабілістаў, так і для пешаходаў, веласіпедыстаў…

Пры выхадзе на Мінскую шашу новы ўчастак дарогі прадугледжвае арганізацыю кругавога руху.

Апроч шматкватэрных жылых дамоў тут з'явяцца аб'екты гандлёвай і сацыяльнай інфраструктуры.

Па матэрыялах БЖ

Поделиться