Дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» дорыць радасць, дабро і ўвагу. З віншаваннямі і падарункамі 19 снежня Бабруйскую школу-інтэрнат для дзяцей з парушэннем слыху наведалі ганаровыя госці.

Старшыня Беларускага вытворча-гандлёвага канцэрна лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці Аляксандр Пшонны падзякаваў рабятам і педагогам за падораны навагодні спектакль: «Надвор'е нас пакуль не песціць, але, пабываўшы на вашым прадстаўленні, я адчуў атмасферу свята. Дзякуй вам».

Разам з Аляксандрам Аляксандравічам падарункі рабятам уручалі генеральны дырэктар ААТ «ФанДАК» Андрэй Парцянкоў, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Павел Жуйкоў, дырэктар УП «Універсал Бабруйск » Мікалай Лепін.

Інклюзіўны і займальны спектакль «Бураціна» прыйшоўся ўсім даспадобы. Галоўныя героі не толькі прагаворвалі тэкст спектакля, але і апавядалі жэстамі. Вядома ж, дабро, як заўсёды, перамагло зло. А салодкія падарункі, фота на памяць і прыемныя хвіліны размоў падарылі казачную атмасферу.

  

 

Па матэрыялах БЖ

Поделиться