20 лютага ў працоўных калектывах Бабруйска пройдзе Адзіны дзень інфармавання. Прадстаўнікі інфармацыйна-прапагандысцкіх груп выступяць з тэмай: «Вынікі завяршальнай пяцігодкі як аснова стратэгіі паспяховага развіцця краіны».
Нягледзячы на знешнія выклікі і абмежаванні, нам удалося захаваць унутраную стабільнасць і не дапусціць абвалу эканомікі. Галоўныя дасягненні бягучай пяцігодкі - рост узроўню жыцця насельніцтва, захаванне бяспекі і суверэнітэту краіны.
Рост рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва па выніках 2024 года чакаецца на ўзроўні 9,4 працэнта (пры прагнозе на год 5,2 працэнта). Гэта найлепшы паказчык за пяцігодку. Другі год запар інфляцыя захоўваецца ніжэй за ўстаноўлены параметр: у 2024 годзе - 5,2 працэнта пры мэтавым значэнні не больш як 6 працэнтаў.
У Беларусі зніжаецца ўзровень беспрацоўя сярод насельніцтва ў працаздольным узросце - у жніўні 2024 года ён склаў 2,9 працэнта.
Акрамя даходаў, важным пытаннем з'яўляецца вырашэнне жыллёвай праблемы. З апярэджаннем выконваюцца абавязацельствы па будаўніцтве жылля. За 4 гады за кошт усіх крыніц фінансавання ўведзена ў эксплуатацыю 17,2 млн кв. м жылля пры прагнозе 16,9 млн кв. м.
Галоўным вынікам рэгіянальнага развіцця з'яўляецца ўмацаванне вытворчага патэнцыялу рэгіёнаў - толькі за апошняе пяцігоддзе ў рэспубліцы створана 80 значных для рэгіянальнага развіцця новых вытворчасцей.
Беларусь - краіна для народа, месца, у якім хочацца жыць. Дзяржава бачыць запыты кожнага. Прывабныя ўмовы жыцця грамадзян, паводле слоў Прэзідэнта краіны А.Р. Лукашэнкі, павінны стаць візітнай карткай Беларусі. Плануецца захаваць нязменнымі прынцыпы сацыяльнай палітыкі ў адукацыі і медыцыне, падтрымцы мацярынства, дзяцінства, пажылых людзей і людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Цяпер поўным ходам ідзе падрыхтоўка да чарговага пасяджэння Усебеларускага народнага сходу, якое павінна прадставіць людзям стратэгію на новую пяцігодку і вызначыць асноўныя кірункі нашага развіцця з 2026 года.