26 лютага жыхары горада звярнуліся да старшыні Бабруйскага гарвыканкама Ігара Кісяля з шырокім спектрам надзённых пытанняў. Мэр уважліва выслухаў кожнага, скрупулёзна ўнікаў ва ўсе звароты і прапаноўваў варыянты рашэння.

Трое заяўнікаў звярнуліся да кіраўніка горада па пытанні фармавання кошту квадратнага метра пры будаўніцтве дома 106 на вуліцы Ульянаўскай. Кошт вырас з 1566 рублёў да 2028. Бабруйчане былі вымушаныя скасаваць дамовы долевага будаўніцтва з КУДП «УКБ г. Бабруйска». Паводле інфармацыі ААТ «Бабруйскі завод БПД», павелічэнне кошту будаўніцтва звязана з прагнознымі індэксамі. Ігар Мікалаевіч узяў пытанне на асабісты кантроль і паабяцаў разабрацца ў кароткія тэрміны.

Бабруйчанка папрасіла дапамогі ў зямельным пытанні. З-за тэхнічнай памылкі вымярэння ўчастка быў зроблены няправільны разлік. Жанчына звярнулася з просьбай аб вырашэнні сітуацыі з вяртаннем сваёй часткі зямлі. Старшыня параіў пракансультавацца з адвакатам і звярнуцца ў суд.
Яшчэ адна гараджанка звярнулася на прыём па пытанні заліцця кватэры жылога дома 84 на вуліцы Савецкай, у якой пражывае яе маці - інвалід II групы. Год таму пасля інцыдэнту была пашкоджаная падлога. Нягледзячы на абяцанні, работы па аднаўленні не выкананы, аднак была выплачана кампенсацыя, што не задаволіла заяўніка. Старшыня, уважліва выслухаўшы сутнасць праблемы, адзначыў, што ўсе неабходныя работы будуць зроблены ў сакавіку гэтага года.
На прыёме таксама ўзнімаліся пытанні добраўпарадкавання прыдамавых тэрыторый. Бабруйчанка папрасіла аднавіць пешаходную дарожку і праезную частку паблізу дамоў 55 і 57 на вуліцы Мінскай. Ігар Кісель даручыў пракантраляваць стан прыдамавой тэрыторыі і правесці ўсе неабходныя рамонтныя работы.
Прыёмы грамадзян - важная платформа не толькі для хуткага вырашэння індывідуальных пытанняў заяўнікаў, але і сацыяльных і эканамічных праблем, якія закранаюць усіх жыхароў Бабруйска.