У Бабруйску ў сярэдняй школе №32 адбыўся фінальны этап гарадскога і раённага злёту юных ратавальнікаў-пажарных.

У гэтым годзе паспаборнічаць за званне мацнейшых сярод юных ратавальнікаў прыйшлі 12 каманд, 10 з якіх гарадскія і дзве каманды з Бабруйскага раёна.

З пажаданнем да юных ратавальнікаў звярнуўся начальнік Бабруйскага ГРАНС Андрэй Бабін:
- Такія спаборніцтвы - гэта добры спосаб праявіць свае фізічныя і інтэлектуальныя здольнасці, праявіць баявы і камандны дух. Жадаю годных спаборніцтваў і няхай гэты вопыт надасць вам пазітыву, добрага настрою і карысных навыкаў.

На шляху да перамогі камандам трэба было пераадолець такія выпрабаванні, як «Знатакі АБЖ», «Агляд строю і песні» , «Аказанне першай дапамогі», «Апрананне баявога адзення», «Правядзенне выратавальных работ на вадзе».

У выніку ўпартай барацьбы на 3 месцы апынулася сярэдняя школа №20 Бабруйска, серабро ў Варатынскай сярэдняй школы Бабруйскага раёна, у лідэрах - сярэдняя школа №24 Бабруйска. Прызёрам злёту дасталіся каштоўныя падарункі ад гарвыканкама, райвыканкама, Бабруйскага гаррайаддзела па НС.




